За содні ў Літву не пусцілі ніводнага мігранта. На беларускім баку былі чуваць стрэлы


У ноч з суботы на нядзелю літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь амаль 80 мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы.

Літоўска-беларуская мяжа. Пункт пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

За апошнія двое содняў ніводнага мігранта ў Літву не пусцілі. Большасць бежанцаў вярнулі ў Беларусь на паўднёва-ўсходняй ускраіне краіны.

Як паведамляе радыё LRT, у светлы час сутак супрацоўнікі памежнай службы Літвы чулі некалькі асобных стрэлаў у глыбіні тэрыторыі Беларусі. Па іх словах, калі сцямнела, у неба некалькі разоў падымаліся асвятляльныя і сігнальныя ракеты.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі прызнаў, што стрэлы сапраўды былі, але яны адбываліся ў рамках «планавых вучэнняў», аб’яўленых на пачатку жніўня, паведамляе «РИА Новости».

Меркаванні
На мяжы маленькай вайны
2021.08.06 19:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў