У Менску за зліў дадзеных сілавікоў затрымалі былога вядучага эканаміста банку «БелВЭБ»


У Менску затрыманы супрацоўнік банку «БелВЭБ». Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за распальванне варожасці (ч.3 арт.130 КК РБ), паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праўладныя тэлеграм-каналы размясцілі «пакаяльнае» відэа з затрыманым, на якім мужчына кажа, што ў 2020 годзе хадзіў на мітынгі, а таксама «скарыстаўся сваімі службовымі паўнамоцтвамі супрацоўніка банку «БелВЭБ» і прадставіў інфармацыю пра супрацоўнікаў МУС у чат-бот «Чорная кніга Беларусі».

«Медыязона» высветліла імя затрыманага – Васіль Ермакоў. Менчуку пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў