У Івацэвічах затрымалі журналіста Паўла Дайліда


Увечары 7 ліпеня Павел Дайлід паспеў распавесці калегам, што да яго ў кватэру ў Івацэвічах прыехалі міліцыянты і выклікалі ў мясцовы РАУС для разбіральніцтва. Пасля гэтага журналіста затрымалі, паведамляе БАЖ.

Падставай для гэтага нібыта з’явіўся фатаздымак Паўла Дайліда з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены ў ліпені 2020 года падчас дазволенага пікету ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай і размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Пакуль не зразумела, што выклікала ўвагу міліцыянтаў: здымак са сцягам ці каментары да гэтай фатаграфіі.

Раней Павел Дайлід супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданнямі, неаднаразова зазнаваў пераслед.

Hавiны
У Івацэвічах ператрус у рэдактара «Першага рэгіёна»
2020.12.29 19:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў