У Беларусі знішчана яшчэ адно пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай – гэтым разам у Ваўкавыску


Пра чарговае разбурэнне магілы польскіх салдатаў паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» намеснік старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі.

Пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску да знішчэння.
Фота: Марэк Занеўскі/Facebook
Знішчанае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску.
Фота: Марэк Занеўскі/Facebook
Знішчанае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску.
Фота: Марэк Занеўскі/Facebook

Гэта ўжо трэці выпадак за апошнія дні. У панядзелак 4 ліпеня стала вядома пра знішчэнне пахавання жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі недалёка ад Ашмянаў. Пасля гэтага МЗС Польшчы выказала пратэст супраць апаганьвання ў Беларусі помнікаў і магілаў палякаў, пералічыўшы месцы, дзе былі знішчаныя надмагіллі і памятныя знакі: у Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ёдкавічах.

Інтэрв’ю
Знішчэнне польскіх магілаў у Беларусі: што хаваецца за вайной рэжыму супраць мёртвых?
2022.07.07 18:38

7 ліпеня у МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, якому было сказана, што «занепакоенасць польскага боку нематываваная», бо воінскія пахаванні замежных вайскоўцаў у Мікулішках не зарэгістраваныя.

Раніцай 8 ліпеня з’явілася навіна пра разбурэнне месца пахавання партызанаў Арміі Краёвай каля вёскі Качычы ў Карэліцкім раёне.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў