Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў Магілёўскую калонію № 15


Палітзняволены палітык і блогер Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў Магілёўскую папраўчую калонію № 15, паведамляе тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.

Сяргей Ціханоўскі.
Фота: Белсат

У Магілёве палітвязень будзе адбываць прызначаныя яму 18 гадоў пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Сяргей Ціханоўскі, вядомы дзякуючы свайму YouTube-каналу «Краіна для жыцця», хацеў балатавацца на прэзідэнцтва Беларусі, аднак не здолеў падаць дакументы на рэгістрацыю, бо яго затрымалі. Тады замест яго ў кандыдаты пайшла жонка Святлана Ціханоўская.

Hавiны
КДБ унёс Ціханоўскага, Лосіка і Вінаградава ў спіс «тэрарыстаў»
2022.06.28 12:09

Сяргея зноў затрымалі 29 траўня 2020 года. З таго часу ён за кратамі. 14 снежня 2021 года блогера асудзілі на 18 гадоў пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў: ч. 1 арт. 293 КК – «Арганізацыя масавых беспарадкаў», арт.342 – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», арт. 191 – «Стварэнне перашкодаў ажыццяўленню выбарчых правоў», арт. 130 – «Распальванне варожасці».

Артыкулы
«Увесь час у чаканні падвоху і з пачуццём небяспекі». Як выглядае жыццё ў Магілёўскай папраўчай калоніі № 15
2022.02.07 12:20

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў