Асалода для вачэй: як выглядаюць кветкавыя палі ў розных краінах


Часам ад навінаў пра рэпрэсіі ў Беларусі, вайны ва Украіне, падзеяў ў Расеі апускаюцца рукі і нічога не хочацца. Мы не робаты і стамляемся ад штодзённых кепскіх навінаў, але жыццё працягваецца. Каб трошкі адпачыць вачыма, прапануем вам паглядзець, як улетку выглядаюць кветкавыя палі з розных краінаў свету.

Цягнік праязджае міма рапсавых палёў у аўтаномнай акрузе Мэнь-Юань, Кітай. 3 ліпеня 2022 года.
Фота: Zhang Long / Xinhua News Agency / Forum
Турысты наведваюць плантацыі з лілеямі, базу пасадак традыцыйнай кітайскай медыцыны. Цзаў-Чжуан, Кітай. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: CFOTO / ddp images / Forum
Аэрафотаздымак паказвае пшанічныя палі. Ояма, Японія. 2 чэрвеня 2022 года.
Фота: Yomiuri Shimbun / AP Images /East News
Цяжарная жанчына робіць сэлфі на вялізным макавым полі ў графстве Сафак, Вялікая Брытанія. 16 чэрвеня 2022 года.
Фота: Joe Giddens / PA Images / Forum
Турысты едуць на экскурсійным міні-цягніку па возеры, пакрытым кветкамі лотасу, у горадзе Цзін-Хун, Кітай. 2 ліпеня 2022 года.
Фота: Li Yunsheng / Xinhua News Agency / Forum
Людзі фатаграфуюцца ўнутры лавандавага поля каля гораду Чырпан, Балгарыя. 19 чэрвеня 2022 года.
Фота: Stoyan Nenov / Reuters / Forum
Палі сіняквету афарбоўваюць пейзаж у фіялетавы колер. Поспех ураджаю залежыць выключна ад прыродных апыляльнікаў у гэтым рэгіёне, у тым ліку пчолаў, мух і матылькоў. Эсэкс, Вялікая Брытанія. 3 ліпеня 2022 года.
Фота: Joe Giddens / PA Images / Forum
Фермерка збірае ружы ў садзе ў Ыспарце, паўднёвай правінцыі, вядомай як «зямля ружаў». Ыспарта, Турцыя. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Li Zhenbei / Xinhua News Agency / Forum
Людзі наведваюць кветкавы парк у раёне Цзінь-Шань у Шанхаі, Кітай. 1 чэрвеня 2022 года.
Фота: Fang Zhe / Xinhua News Agency / Forum
Кветкавыя палі ў Крыме, Украіна. 1 чэрвеня 2022 года.
Фота: Sergei Malgavko / TASS / Forum

Калі вы ў Беларусі і жадаеце паехаць, напрыклад, да лавандавага поля, каб зрабіць фотасесію і проста пагуляць паміж духмяных кветак, то вось некалькі адрасоў:

  • Лавандавае поле на месцы векавой сядзібы за 100 кіламетраў ад Менску. Кантакты гаспадароў: lubeckaja_lavanda / Instagram
  • Вялікае лавандавае поле ў 16 кіламетрах ад Гомля ў вёсцы Споніцкая Рудня. Кантакты гаспадароў: gomelskii_provans / Instagram
  • Лавандавы кут за 25 кіламетраў ад Магілёва. Кантакты гаспадароў: lavandoviy_kyt / Instagram

Гаспадары просяць папярэджваць пра візіт перад паездкай.

Фота
+ 30 °С у Беларусі, + 40 °С у Італіі. Як людзі гэта пераносяць?
2022.06.28 18:28

Агата Квяткоўская, belsat.eu

Стужка навінаў