Заява БАЖ: Улады спрабуюць знішчыць беларускія незалежныя медыі


Камізэлька «Прэса» і пасведчанне ад БАЖ. 28 лютага 2021.
Фота: ТК / Белсат

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заяваю з прычыны чарговай хвалі пераследу незалежных медыяў і журналістаў у Беларусі.

«Пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам улады спрабуюць знішчыць беларускія незалежныя медыя», – гаворыцца ў заяве.

Пры гэтым там адзначаюць, што «вынік рэпрэсіяў супраць незалежных СМІ і журналістаў будзе супрацьлеглы таму эфекту, на які разлічваюць іх ініцыятары. Грамадства замест верыфікаванай і выкладзенай у адпаведнасці з журналісцкай этыкай інфармацыі будзе чытаць матэрыялы, якія не адпавядаюць нават мінімальным прафесійным стандартам».

БАЖ таксама патрабуе спыніць знішчэнне свабоднага слова ў Беларусі.

Абнаўляецца
Налёт на медыі па ўсёй краіне. Што адбываецца ў Беларусі 8 ліпеня
2021.07.08 14:34

Нагадаем, што раніцай 8 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў выданні «Наша Ніва», «Брестская газета», Orsha.eu і баранавіцкага «Intex-press». Ператрусы чыняцца ў дамах журналістаў, ёсць затрыманыя. Таксама былі заблакаваныя сайты nn.by, euroradio.pl і zerkalo.io, які сёння анансавалі прадстаўнікі каманды TUT.by.

Стужка навінаў