У Менску асудзілі дзяўчыну за «абразу» намесніка міністра ўнутраных спраў


Паўтары гады «хатняй хіміі» і тысяча рублёў кампенсацыі – такі прысуд агучыла суддзя Менскага раёну ў дачыненні да жыхаркі Ждановічаў Алены Новікавай. Дзяўчыну прызналі вінаватай у абразе намесніка міністра ўнутраных справаў Генадзя Казакевіча, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алена Новікава.
Фота: ПЦ «Вясна»

Сілавікі завялі крымінальную справу ў дачыненні да жыхарку Ждановічаў Алены Новікавай. Дзяўчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Паводле следства, 5 сакавіка Алена Новікава ў Telegram-канале «Тыповая Беларусь» пакінула зняважлівы каментар пад матэрыялам пра намесніка міністра ўнутраных справаў Генадзя Казакевіча. Дзяўчыну абурыла, што чыноўнік назваў пратэстоўцаў наркаманамі, алкаголікамі, дармаедамі.

27 красавіка дзяўчыну затрымалі. Яна прызнала сваю віну, але патлумачыла, што зняважлівы каментар тычыўся не канкрэтна Казакевіча, а артыкула ўвогуле. Намеснік МУС на суд не з’явіўся, але запатрабаваў кампенсавання маральнай шкоды ў памеры тысячы рублёў.

У выніку суддзя Анжаліка Казлова прысудзіла дзяўчыне адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Абавязковае працаўладкаванне. І тысячу рублёў кампенсавання чыноўніку.

Артыкулы
«Было зразумела, што Лукашэнка прайграў на выбарах». У Менску працягваецца суд за пратэсты 9-11 жніўня
2021.07.08 13:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў