У Беларусі 12 новых палітвязняў


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 асобаў. Юрысты лічаць палітычным пераслед і арышт грамадзянаў, якіх абвінавачваюць паводле артыкулу распальванне сацыяльнай варажнечы, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Уладзіслава Бурына, Дзяніса Сырца, Аляксандра Жмуро, Ларысу Танкашкур, Максіма Скалкіна, Юрыя Самусевіча, Аляксея Галоўкіна, Алега Зубрыцкага, Аляксея Мельнікава, Андрэя Карэшнікава, Ігара Пыж’янава, Івана Вярбіцкага.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў дачыненні да асуджаных парушаліся іх правы на справядлівае судовае разбіральніцтва, доказы віны фальсіфікаваліся. У сувязі з гэтым яны патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Цяпер у Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 546 асобаў.

Абнаўляецца
Налёт на медыі па ўсёй краіне. Што адбываецца ў Беларусі 8 ліпеня
2021.07.08 14:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў