Сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай нівы» на 72 гадзіны


Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным паводле ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя ці рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх»). Сілавікі затрымалі рэдактара на 72 гадзіны.

Сілавікі затрымалі на 72 гадзіны галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча. Журналіста даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Вядома, што Марціновіч з’яўляецца падазраваным паводле ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя ці рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх»).

Раніцай сілавікі зʼявіліся ў офісе і некаторых працаўнікоў «Нашай Нівы», дзе зладзілі ператрусы. Вядома, што следчыя вынялі дакументы з бухгалтэрыі «Нашай Нівы».

Абнаўляецца
Налёт на медыі па ўсёй краіне. Што адбываецца ў Беларусі 8 ліпеня
2021.07.08 14:34

У Мінінфармацыі заявілі, што «на падставе апавяшчэння Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу nn.by».

«Наша Ніва» паведамляе, што затрыманні і допыты працаўнікоў выдання сілавікі ладзяць паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 293 КК («Масавыя беспарадкі»).

Ператрусы адбываюцца сёння па ўсёй краіне. Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі і да незалежных журналістаў. «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выступіла з заявай з прычыны чарговай хвалі пераследу незалежных медыяў і журналістаў у Беларусі.

«Пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам улады спрабуюць знішчыць беларускія незалежныя медыя», – гаворыцца ў заяве.

Абнаўляецца
Мінінфарм заблакаваў сайт «Нашай Нівы». У выданне і да супрацоўнікаў прыйшлі сілавікі
2021.07.08 11:39

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў