«Было зразумела, што Лукашэнка прайграў на выбарах». У Менску працягваецца суд за пратэсты 9-11 жніўня


У судзе Цэнтральнага раёну Менску працягваецца суд у чарговым працэсе за пратэсты 9-11 жніўня 2020 года ў беларускай сталіцы.

На лаве падсудных – палітвязні Уладзіслаў Барысаў, Ян Фалькін, Уладзімір Мацюх, Мікіта Літвіненка. Іх вінавацяць паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі») і арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Іх усіх затрымалі ў верасні 2020 года.

Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Бок дзяржабвінавачання прадстаўляе памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.

Артыкулы
У Менску пратэстоўцу вінавацяць у тым, што ён парушыў рух дзясяткаў маршрутаў транспарту
2021.07.08 13:26

8 ліпеня ў судзе распачалося другое паседжанне. Працэс з’яўляецца своеасаблівым пералікам акцыяў, якія былі ў горадзе.

На пытанне памочніка пракурора, чаму ён прыйшоў на акцыю ў жніўні, Мікіта Літвіненка адзначыў, што каб «адзначыць перамогу».

Мікіта паведаміў, што, калі ўбачыў, колькі народу выйшла на вуліцу зразумеў, што Лукашэнка прайграў на выбарах. Калі ж зʼявіўся інтэрнэт, то стала вядома аб тым, што нават афіцыйна Святлана Ціханоўская перамагла на некалькіх участках у Менску, а таксама ў рэгіёнах.

«Пра якія 80% ён кажа пасля гэтага?! У маім асяродку наогул няма людзей, якія б да яго нармальна ставіліся, не тое, што галасавалі», – паведаміў палітвязень.

Падчас допыту Мікіты Літвіненкі адзін з канваіраў сказаў суддзі, што абвінавачаны глядзіць у ноўтбук адваката з-за спіны. Палітвязень растлумачыў, што папросту аўтаматычна глядзіць. Суддзя запатрабавала закрыць ноўтбук і абвясціла перапынак.

Hавiны
У Беларусі праваабаронцы прызналі яшчэ 9 палітвязняў
2021.01.11 18:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў