Былая каманда TUT.ВY запускае новае медыя – Zerkalo.io


Скрын з сайту Zerkalo.io

Каманда закрытага ўладамі найбуйнейшага незалежнага інфармацыйнага парталу Беларусі паведаміла пра запуск новага медыя – Zerkalo.io.

На Zerkalo.io плануецца публікаваць самыя важныя навіны грамадска-палітычнага жыцця Беларусі.

«У Zerkalo.io, як і ў TUT.ВY, можна (і трэба) пісаць пра набалелае. Мы і далей будзем чытаць усе вашы лісты і вырашаць разам з вамі надзённыя праблемы: ад адключэння гарачай вады (ужо тут вось мы без працы не застанемся) да чэргаў і судоў (тут, на жаль, таксама)», – паведамілі ў камандзе TUT.ВY.

Сацсеткі TUT.ВY таксама стануць сацсеткамі Zerkalo.io, з часам зменяць назву.

«Zerkalo.io скончыць сваё існаванне ў той дзень, калі TUT.ВY зможа легальна аднавіць сваю паўнавартасную працу ў Беларусі з усім архівам публікацыяў. Калі гэта адбудзецца, мы не ведаем. Але мы верым. І пакуль вы з намі, мы будзем працягваць», – паведамілі ў рэдакцыі.

Разам з тым сайт ужо не адкрываецца ў Беларусі. Карыстальнікі бачаць паведамленне, што ён заблакаваны рашэннем Міністэрства інфармацыі.

Hавiны
Партал TUT.by могуць прызнаць экстрэмісцкім
2021.06.24 10:17

18 траўня ў менскім і рэгіянальным офісах TUT.by, а таксама дома ў працаўнікоў выдання адбыліся ператрусы. У Камітэце дзяржаўнага кантролю заявілі, што ў дачыненні службовых асобаў «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў