Журналіста асудзілі на 6 гадоў калоніі, панк «абразіў Лукашэнку» татуіроўкай. Рэпрэсіі за 8 чэрвеня


У Беларусі з лета 2020 года ні на дзень не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі, затрыманні і суды. «Белсат» распавядае пра рэпрэсіі беларускага рэжыму супраць свайго ж народу, здзейсненыя 8 чэрвеня.

Андрэй Кузнечык з дачкой Янінай.
Фота: асабісты архіў Алесі Рак

Журналіста Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – на закрытым судзе прызналі вінаватым у «кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем». Кузнечык супрацоўнічаў з радыё «Свабода» як фрылансер.

Артыкулы
Прынцыпова не хацеў з’язджаць. Палітзняволенага журналіста Кузнечыка судзяць за «экстрэмісцкае фармаванне»
2022.06.08 08:00

За «абразу» міліцыянта Ігара Вольніча на паўтара года абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу («хімія») ў Віцебску асудзілі Валерыя Елісеева. Суд прайшоў яшчэ 1 чэрвеня, аднак праваабаронцы «Вясны» даведаліся пра вырак толькі сёння. Елісееў прызнаў віну ў тым, што ў «Аднакласніках» напісаў пад фота Елісеева каментар «Повесить гада».

Прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі без зменаў. Жанчына мусіла выйсці на волю ўжо ў верасні гэтага году, але ёй дадалі яшчэ адзін год калоніі. 8 чэрвеня Паліна паспрабавала аспрэчыць гэтай рашэнне ў гомельскім абласным судзе, але рашэнне суду першай інстанцыі не змянілі.

Гарадзенскі панк-гурт «Dzieciuki» паведаміў, што гітарысту іншых гарадзенскіх панкаў «Deviation» Паўлу Бяланаву патрэбны адвакат: яму «шыюць» крымінальную справу за «абразу Лукашэнкі» праз татуяванне. «Наша ніва» знайшла ў сацсетках фота тату, якое магло не спадабацца сілавікам: там твар Лукашэнка з пустымі вачыма.

Таксама сёння стала вядома, што ў Беларусі затрымалі Аляксея Бондара – блогера Lexmask, які меў у «TikTok» каля 60 тысячаў падпісантаў. Малады чалавек на відэа прызнаецца, што быў падпісаны на «дэструктыўныя тэлеграм-каналы» і хадзіў на мітынгі.

Шчыра кажучы
Чаму людзі даносяць на сваіх родных?
2022.06.08 15:02

Елісея Кузняцова, які нібыта кінуў «кактэйль Молатава» ў міліцэйскую машыну, перавялі з «хатняй хіміі» ў калонію. Ён быў асуджаны на 2,5 года «хатняй хіміі». Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Агулам у Беларусі праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі 1232 чалавек – за сёння ў спіс дадалі 10 зняволеных за пратэсты і двух журналістаў. Праваабаронцы правяраюць кожную справу на адпаведнасць азначэнню «палітвязень» і проста не паспяваюць за рэпрэсіўнай машынай.

Сілавікі караюць беларусаў не толькі зняволеннем і штрафамі. Сёння байцы ГУБАЗіК пахваліліся пагромам кватэры прадстаўніцы «Кіберпартызанаў» Юліяны Шэметавец.

Hавiны
Мінінфарм папрасіў тлумачэнняў аб блакаванні «Жёлтых сливов» у Telegram… ад Google
2022.06.08 17:15

Алесь Наваборскі belsat.eu

 

Стужка навінаў