Украінская пракуратура арыштавала 420 беларускіх і расейскіх вагонаў з таварамі


Падобна, будзе крымінальная справа за ўхіленне ад падаткаў. Вартасць арыштаванага – звыш 20 млн долараў. Што за кампаніі падазраюць, невядома, але ў вагонах былі ўгнаенні і металёвыя пруты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Наша Ніва

Офіс Генеральнага пракурора Украіны наклаў арышт на 420 чыгуначных вагонаў вартасцю звыш 500 млн грыўняў (звыш 16,9 млн долараў) і на тавары на суму звыш 130 млн грыўняў (яшчэ 4,4 млн долараў), якія належаць прадпрыемствам з Беларусі і Расеі.

Паводле Генпракуратуры, у дасудовым расследаванні выявілі, што беларускія і расейскія прадпрыемствы цягам 2022 года ўвозілі на тэрыторыю Украіны тавары з парушэннямі мытнага заканадаўства. Сярод канфіскаваных тавараў – угнаенні і металёвыя пруты. Дасудовае расследаванне вядуць паводле ч. 3 арт. 212 КК Украіны – за наўмыснае ўхіленне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Вярхоўная Рада Украіны зарэгістравала ў канцы траўня законапраект аб санкцыях супраць Беларусі, але праект адклікалі праз два дні па рэгістрацыі.

Тым часам улады акупаванага Расеяй украінскага Крыму хваляцца ў расейскіх медыях, што першы цягнік з украінскім збожжам з акупаванага Мэлітопалю прыбыў у Крым чыгункай. Гэта адбываецца на фоне блакавання ўкраінскіх партоў, праз якія пастаўкі збожжа раней вяліся ў іншыя краіны – без гэтых паставак свету пагражае харчовы крызіс.

Аналітыка
Недахоп харчоў ва ўсім свеце? Расейская агрэсія ва Украіне можа прывесці да гэтага
2022.06.08 13:02

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў