Мінінфарм папрасіў тлумачэнняў аб блакаванні «Жёлтых сливов» у Telegram… ад Google


Паскардзіліся на «абуральны акт беззаконнай цэнзуры» каналу, які хваліўся катаваннямі, пагромамі і «пакаяннымі відэа».

Выява мае ілюстрацыйны характар. Галоўная старонка пошуку Google. Скрыншот: google.com

Міністэрства інфармацыі Беларусі расказала, што звярнулася ў «цэнтральны офіс Google» з патрабаваннем даць тлумачэнні аб блакаванні праўладных Telegram-каналаў «Жёлтые сливы» і «Ваши сливы». Гэтыя каналы фармальна не дзяржаўныя, аднак відавочна звязаныя з сілавымі структурамі і дзяржаўнай тэлевізіяй.

Пры тым мэсэнджар Telegram не звязаны з кампаніяй Google і холдынгам Alphabet, у які тая ўваходзіць. Telegram заснавалі браты Павел і Мікалай Дуравы – расейцы, якія калісьці заснавалі сацсетку «УКантакце» (цяпер нацыяналізаваную) і якія цяпер жывуць за межамі Расеі. Павел Дураў раней наракаў, што Apple прымусіла яго выдаліць з Telegram каналы дэананімізацыі беларускіх сілавікоў.

Hавiны
Павел Дураў выказаўся ў падтрымку Украіны і запэўніў, што Telegram ёсць цалкам бяспечнай пляцоўкай
2022.03.08 08:51

Google і Alphabet не маюць долі ў Telegram – хіба могуць заблакаваць распаўсюд праграмы Telegram праз краму праграмаў Play Store (што зробіць цяжэйшым распаўсюд мэсэнджару для прыладаў на Android, але праграму ўсё адно можна ўсталяваць праз сайт Telegram). А Alphabet можна было б звінаваціць хіба, напрыклад, у блакаванні дзяржаўных беларускіх YouTube-каналаў – напрыклад, праз санкцыі быў заблакаваны YouTube-канал Следчага камітэту Беларусі.

Абноўлена. 8 чэрвеня стала вядома, што YouTube часова абмежаваў доступ да каналу прапагандыста Грыгорыя Азаронка.

Дакладная прычына блакавання каналу «Жёлтые сливы» не называлася. Але вядома, што 12 траўня БХК звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram-каналамі, якія кантралююць дзяржаўныя структуры. Заблакаваныя былі і яшчэ два новыя каналы «Жёлтых сливов», створаныя пасля блакавання першага. Таксама 11 разоў блакавалі Telegram-каналы байцоў ГУБАЗіКу (тыя зноў і зноў ствараюць каналы – на момант публікацыі актыўны прынамсі яшчэ адзін, створаныя яшчэ некалькі неактыўных рэзервовых).

«Жёлтые сливы» і ГУБАЗіК нярэдка публікавалі «пакаянныя відэа» затрыманых і здымкі пагромаў у хатах палітычных актывістаў. На некаторых відэа выразна бачныя сляды пабояў, а часам бачна, што затрыманым пырскалі ў вочы чымсьці накшталт пярцовага балончыка. «Жёлтые сливы» таксама публікавалі гамафобныя і антысеміцкія пасты.

Артыкулы
Маўчаць ці каяцца? Як не згубіць сябе, калі ГУБАЗіК вымагае пакаянняў
2021.10.18 10:33

Алесь Наваборскі belsat.eu

 

Стужка навінаў