МАГАТЭ: У Чарнобылі запрацавалі радыяцыйныя дэтэктары. Упершыню з пачатку вайны


Упершыню з пачатку вайны ва Украіне запрацавалі радыяцыйныя дэтэктары ў Чарнобылі. Узроўні радыяцыі адпавядаюць нормам. Пра гэта паведаміў 7 чэрвеня генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі.

«Дзясяткі дэтэктараў радыяцыі зноў перадаюць звесткі з раёну вакол Чарнобыльскай АЭС пасля таго, як Украіна пры тэхнічнай падтрымцы МАГАТЭ аднавіла жыццёва важны інфармацыйны канал, перапынены на пачатку канфлікту», – напісаў Рафаэль Гросі ў Twitter.

Паводле Гросі, большасць з 39 дэтэктараў, якія адпраўляюць звесткі, ужо бачныя ў Міжнароднай інфармацыйнай сістэме радыяцыйнага маніторынгу МАГАТЭ.

«Атрыманыя да гэтага часу вымярэнні паказваюць, што ўзроўні радыяцыі адпавядаюць тым, якія былі атрыманыя да канфлікту. Віншуем Украіну», – напісаў гендырэктара МАГАТЭ.

У агенцтве адзначаюць, што сетка радыяцыйнага кантролю ў гэтым раёне перастала функцыянаваць 24 лютага, у першы дзень вайны, калі расейскія войскі акупавалі Чарнобыльскую АЭС і ўтрымлівалі яе цягам пяці тыдняў. Расейцы пакінулі ЧАЭС і горад Славуціч 31 сакавіка.

Аб’ектыў
Чым сёння можа пагражаць Чарнобыльская АЭС?
2022.04.26 23:19

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў