БТ распавяло пра «прадухіленне чарговай тэрарыстычнай атакі» з боку Украіны


Як доказ прывялі відавочна пастановачнае відэа. Цэлі «атакі» не раскрылі.

Беспілотнік, які нібыта нёс зарады аўтаматычнага гранатамёта з Украіны ў Беларусь. Скрыншот: «Беларусь-1»

У эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» вечарам 8 чэрвеня расказалі аб «прадухіленні тэрарыстычнай атакі» 30 траўня. Падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы, як сцвярджаецца, перахапілі і пасадзілі ў бяспечным месцы беспілотнік з зарадамі ад аўтаматычнага гранатамёта АГС-17. Дрон нібыта ляцеў з боку Украіны.

На відэа, якое захавала з эфіру Zerkalo.io, БТ паказвае спачатку цёмна-зялёны беспілотнік без усялякіх гранат, потым нейкі беспілотнік, які апускаецца проста на камеру, потым – кадры з нейкага беспілотніка ўжо з белымі «лапкамі», затым асобна – боепрыпас.

Такіх выпадкаў, сцвярджаюць у сюжэце, было ўжо некалькі, але «дадзеныя правакацыі застаюцца за кадрам». Дзяржаўнае «Агенцтва тэлевізійных навінаў» у Telegram заявіла, што «Украіна рыхтуе тэрарыстаў для нападаў на Беларусь шмат гадоў».

Hавiны
Вальфовіч: «На тэрыторыю Беларусі заходзяць украінскія дыверсанты»
2022.05.22 17:21

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў