З пачатку года бензін у Беларусі падаражэў ужо амаль на 9%


АЗС Беларусьнафта на прашпекце Незалежнасці . Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З 8 чэрвеня «Белнафтахім» у чарговы раз павысіў кошты на паліва. Гэта было ўжо 16-е з пачатку года падаражэнне.

Нягледзячы на тое, што цэны на маторнае паліва растуць толькі на 1 капейку, з пачатку года рост ужо дасягнуў істотных памераў.

Гэтак, бензін АІ-92 на АЗС вырас у цане на 9,41% да 1,86 руб., АІ-95 і дызельнае паліва – на 8,89% да 1,96 руб. Менш за ўсё ў адсотках падаражэў бензін АІ-98 – на 7,92% да 2,18 руб.

У сярэднім маторнае паліва за няпоўныя шэсць месяцаў вырасла ў цане на 8,78%.

Hавiны
16 раз з пачатку году даражэе паліва
2021.06.07 19:52

МГ belsat.eu

Стужка навінаў