Яшчэ 12 фігурантам «карагоднай справы» агучылі выракі: да 2 гадоў «хіміі»


Агулам у «карагоднай справе» асудзілі 57 чалавек. Сумарна ім прысудзілі 44 гады «хіміі» і 43,5 гады «хатняй хіміі», 5 гадоў і 2 месяцы калоніі.

Карагоды на пратэстах у Берасці, 13 верасня 2020 года.
Фота: Следчы камітэт

Суддзя Сяргей Маручак 8 чэрвеня агучыў выракі чарговай групе фігурантаў берасцейскай «карагоднай справы», перадае праваабарончы цэнтр «Вясна»:

  • Раман Дземідовіч, Марына Дарашук, Святлана Марчук, Алеся Крамчаніна, Вікторыя Каральчук – 1,5 года «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову);
  • муж і жонка Андрэй і Паліна Ляшко – па 1,5 года «хіміі» (папраўчай установы адкрытага тыпу) і «хатняй хіміі» адпаведна;
  • пружанскі паэт і пчаляр Мікалай Папека – 2 года «хіміі»;
  • палітзняволены сын Арсеній і бацька Яўген Сінякі – па 2 года «хіміі» (Арсеній у СІЗА-7 з 9 лютага);
  • палітзняволеная 34-гадовая Вольга Глушань – 1,5 года «хатняй хіміі» (У СІЗА-7 з 3 сакавіка, цяпер хварэе);
  • палітзняволены 46-гадовы Раман Яхін – 2 года «хатняй хіміі» (у СІЗА-7 з 9 лютага).

Палітзняволеных Вольгу Глушань, Арсенія Сіняка і Рамана Яхіна вызвалілі ў залі суда.

Hавiны
«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць
2021.04.02 08:45

АА belsat.eu

Стужка навінаў