Новы рэпрэсіўны закон і пачатак блакавання дарогі на мяжы. Галоўнае за 304-ы дзень пратэстаў


Ужо 304 дні з прэзідэнцкіх выбараў беларусы выказваюць сваю нязгоду з афіцыйнымі вынікамі і гвалтам на вуліцах. Цяпер іх голас усё больш чуюць за мяжой. Як прайшоў дзень 8 чэрвеня – у аглядзе «Белсату».

8 чэрвеня быў апублікаваны чарговы рэпрэсіўны закон, які ўвёў крымінальную адказнасць за «экстрэмісцкае фармаванне», за неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства і за збор асабістых звестак. Больш жорсткай стала адказнасць за гвалт супраць сілавікоў, супраціў ім, за публічную абразу прадстаўніка ўлады, за арганізацыю беспарадкаў і блакаванне дарогаў…

Артыкулы
У Беларусі новы рэпрэсіўны закон. Што ён уводзіць і што павялічвае
2021.06.08 09:27

Але і паводле старых законаў працягваюць выносіць даволі жорсткія прысуды. Яшчэ 12 фігурантам «карагоднай справы» агучылі выракі: да 2 гадоў «хіміі». За Youtube-канал пра зброю асудзілі на 5 гадоў калоніі, за абразу Лукашэнкі – на псіхіятрычную лякарню. Яшчэ 8 чалавек прызналі палітвязнямі – агулам такіх у Беларусі ўжо 476. У жанчыны з Калодзішчаў падчас ператрусу чамусьці канфіскавалі кнігу Святланы Алексіевіч, саму жанчыну пасадзілі на 6 дзён.

Hавiны
Паліна Шарэнда-Панасюк – суддзю: Крэсла, на якім вы седзіце, і тое праўдзівейшае за вас
2021.06.08 14:46

Тым часам пад беларускай мяжой у Польшчы і Літве працягваюцца акцыі пратэстаў беларусаў. Сёння яны пачалі спробы блакаваць дарогу. Абышлося без моцных канфліктаў, але і заблакаваць дарогу надоўга не ўдалося.

У беларускіх уладаў назапашваюцца дыпламатычныя праблемы. Міністр замежных справаў Уладзімір Макей запрасіў заходніх дыпламатаў, а атрымаў у адказ жорсткую заяву. Амбасадара не могуць прызначыць у сем краінаў, а таксама не могуць зрабіць так, каб у Беларусь прыехаў новы амбасадар Літвы (амбасадарцы ЗША дык проста не даюць візу). Прэзідэнт Літвы расказвае дэпутатам пра «дыктатараў, якія, наглядзеўшыся баевікоў, ужываюцца ў ролю тэрарыстаў і захопліваюць самалёты». Прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі падаў у адстаўку, бо не хоча быць прадстаўніком Лукашэнкі. Святлану Ціханоўскую прымаюць на найвышэйшым узроўні ў Чэхіі. А Расея вырашыла ўсё ж дамагацца выдачы сваёй грамадзянкі Соф’і Сапегі, зняволенай у Беларусі. А яшчэ і з хакейнай Лігі чэмпіёнаў выкінулі.

Артыкулы
«Амлет не зробіш, не разбіўшы яйка», – Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу пра санкцыі супраць Лукашэнкі
2021.06.08 22:43

Ёсць і новыя эканамічныя праблемы: кажуць, Расея істотна скароціць транзіт газу праз Беларусь. А Бензін за паўгода падаражэў ужо на 9%.

Да навінаў культуры. Крама «Будзьма» працуе апошнія дні. Затое выдавецтвам «Кнігазбор» і «Янушкевіч» разблакавалі рахункі праз амаль пяць месяцаў. А Маляваныч з «Калыханкі» цяпер піша лісты ў няволю.

АА belsat.eu

Стужка навінаў