Медыі: Расея істотна скароціць транзіт газу праз Беларусь


Расея плануе значна скараціць аб’ёмы транзіту газу праз Беларусь пад канец 2021 года. Пра гэта паведамляе выданне «Argus».

Скарачэнне транзіту газу праз нашу краіну запланаванае ў чацвёртым квартале 2021 года. Замест гэтага газ у Еўропу пойдзе праз «Паўночны паток-2».

Разам з падзеннем аб’ёмаў транзіту Беларусь чакае і падзенне прыбыткаў ад яго.

Таксама Расея захавае невялікі транзіт праз Украіну.

Раней віцэ-прэмʼер Аляксандр Новак паведаміў, што будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2» будзе завершанае да канца года, пасля чаго яго ўвядуць у эксплуатацыю, піша РБК.

Аналітыка
Ці працуюць санкцыі? З якімі абмежаваннямі сутыкаўся рэжым Лукашэнкі, і да чаго гэта прыводзіла
2021.06.02 09:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў