Крама «Будзьма» працуе апошнія дні. Яна зачыніцца ўжо на гэтым тыдні


Узор вопраткі з крамы «Будзьма».
Фота: budzma-krama.by

Гэты тыдзень будзе апошнім у працы крамы «Будзьма». Далей яна сыходзіць на «канікулы» на нявызначаны тэрмін, гаворыцца ў заяве.

Тыя, хто хоча дапамагчы, могуць замовіць тавары з асартыменту крамы на сайце www.budzma-krama.by. Замовы прымаюцца да 23:59 чацвярга 10 чэрвеня. Іх можна аформіць таксама па тэлефоне +375 (33) 367 36 10.

Артыкулы
«Зацікавілі рэчы пэўных колераў». У майстэрню брэнду «Honar» прыйшоў з правяраннем Дзяржстандарт
2021.05.06 20:02

Забраць замову можна з панядзелка па пятніцу з 16:30 да 19:30 у пункце самавывазу па адрасе: Менск, вуліца Кнорына 6Б, творчая прастора VIR. Апошні дзень выдачы замоваў – 11 чэрвеня да 19:30.

Таксама дзейнічае дастаўка кур’ерам па Менску і поштай па Менску, Беларусі ды за мяжу.

Hавiны
Як ціснуць на культуру ў Беларусі. ПЭН-цэнтр апублікаваў маніторынг за студзень – сакавік 2021 года
2021.05.06 13:41

Прадстаўнікі дзяржавы ладзілі крамам, якія прадавалі адзенне з нацыянальнай сімволікай, шматлікія перашкоды ў час выбарчай кампаніі 2020 году і пасля выбараў. Пад удар трапілі крамы «Князь Вітаўт», Symbal.by, «Росквіт», «Мой модны кут», «Vokladki», БЧБ.бел, «Адметнасць», «Цудоўная крама», «Хамелеон», «LSTR Adzieńnie», майстэрня «Moj rodny kut» і іншыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў