Вынікі пошуку для:

«Амлет не зробіш, не разбіўшы яйка», – Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу пра санкцыі супраць Лукашэнкі

Мэтавыя санкцыі безумоўна закрануць беларускую эканоміку, але Еўразвяз не хоча пакінуць простых беларусаў без падтрымкі.

Жузэп Бурэль. Фота: europarl.europa.eu

У Еўрапарламенце 8 чэрвеня прайшло абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі. Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль расказаў, чаму супраць беларускіх уладаў уводзяць ужо не персанальныя, а мэтавыя санкцыі.

Ён згадаў, што Еўразвяз неаднаразова асуджаў рэпрэсіі і масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, але захоп самалёта «Ryanair» стаў крокам за «чырвоную лінію». Гутарку са зняволеным журналістам Раманам Пратасевічам на беларускай тэлевізіі Бурэль назваў прызнаннямі пад прымусам і «яшчэ адным прыкладам грубых парушэнняў асноўных правоў чалавека», «жахлівым відовішчам» і «ганебнай выявай». Таксама Бурэль згадаў, што масавых вулічных пратэстаў у Беларусі цяпер не адбываецца, але назваў гэта вынікам сістэматычных і жорсткіх рэпрэсіяў – і згадаў новыя беларускія законы, якія апраўдваюць парушэнні правоў чалавека і дазваляюць ужыванне зброі супраць мірных пратэстоўцаў.

Наўседа: «Дыктатары, наглядзеўшыся баевікоў, ужываюцца ў ролю тэрарыстаў і захопліваюць самалёты»

«Да гэтага часу ўсе нашыя санкцыі [у адносінах да Беларусі] звычайна прымаліся на асабістай аснове, закранаючы фізічных і юрыдычных асобаў, але не ўсю эканоміку краіны, – адзначыў Бурэль. – На гэты раз Рада папрасіла прыняць мэтавыя эканамічныя санкцыі».

Мэтавыя эканамічныя санкцыі ўжо пачалі рыхтаваць, яны будуць прынятыя на наступным паседжанні Рады міністраў Еўразвязу, запланаваным на 21 чэрвеня. Гэтыя санкцыі, калі так вырашаць дзяржавы Еўразвязу, закрануць «крытычныя сектары беларускай эканомікі».

«Мы павінны накіраваць свае санкцыі на тое, каб засяродзіцца на Лукашэнку і ягоных паплечніках, і паспрабаваць пазбягаць звычайных грамадзянаў, – тлумачыў Бурэль. – Але вы ведаеце, што не зрабіць амлет, не разбіўшы яйкі.

Вы павінны прыняць захады, якія дакладна паўплываюць на беларускую эканоміку, але ў той жа час падтрымаць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ, вяршэнства закону, каб дабіцца свабодных і сумленных выбараў. Мы ведаем, што ад гэтага мы вельмі далёка.

Мы ведаем, што расейская падтрымка – нядаўна яны аднавілі грант у 500 мільёнаў долараў – вельмі важная для Лукашэнкі. Гэта будзе прынята да ўвагі Радай Еўразвязу, калі на наступным пасяджэнні яны будуць абмяркоўваць нашы адносіны з Расеяй».

Ці працуюць санкцыі? З якімі абмежаваннямі сутыкаўся рэжым Лукашэнкі, і да чаго гэта прыводзіла

Еўразвяз не адмаўляецца і ад персанальных санкцыяў – Бурэль казаў, што новыя такія санкцыі яшчэ будуць прынятыя ў бліжэйшыя дні.

Акрамя таго, Еўрапейская рада прасіла ўсе авіякампаніі Еўразвязу пазбягаць пралёту над Беларуссю, а таксама прасіла закрыць неба Еўразвязу для беларускіх авіякампаніяў. Гэтыя захады ўжо прынялі. Апублікавалі і план дапамогі Беларусі на выпадак дэмакратычных зменаў. Еўрапейскі бок таксама падтрымлівае стварэнне механізму для прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека і працягвае падтрымліваць ахвяраў.

Кіраўнік Рады Еўропы: Рэалізацыя санкцыйнай палітыкі адносна Беларусі ўжо пачалася

АА belsat.eu

Hавiны