З візітамі ва Украіну прыбылі першая лэдзі ЗША і прэм’ер-міністр Канады


Адразу двое высокапастаўленых прадстаўнікоў уладаў ЗША і Канады 8 траўня прыбылі ва Украіну. Іх візіты загадзя не абвяшчаліся.

Гэтак, у Ужгарад прыехала першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн. Там яна сустрэлася з украінскай першай лэдзі Аленай Зяленскай.

Першыя лэдзі наведалі школу ў Ужгарадзе, дзе рассялілі ўнутрыперамешчаных асоб з вобласцяў Украіны, дзе працягваюцца баявыя дзеянні.

«У гэты Дзень маці я хацела быць з украінскімі маці і іх дзецьмі. За апошнія некалькі месяцаў занадта шмат украінцаў вымушаныя былі пакінуць свае дамы, што прымусіла іх пакінуць сваіх блізкіх», – распавяла Джыл Байдэн.

«Як маці, я магу толькі ўявіць, якое гора і трывогу яны павінны адчуваць кожны дзень ад беспрычыннага нападу Расеі. Я на ўласныя вочы бачыла, як людзі Славакіі і Румыніі адкрылі свае дамы, свае школы, больніцы і свае сэрцы. Разам мы адзіныя дзеля Украіны», – адзначыла першая лэдзі ЗША.

Жустэн Трудо ў Ірпіні.
Фота: Олександр Маркушин / Facebook

Таксама ва Украіну прыбыў прэм’ер Канады Жустэн Трудо. Ён ужо наведаў Ірпінь.

«Ён прыехаў у Ірпінь, каб на ўласныя вочы ўбачыць увесь жах, які ўчынілі над нашым горадам расейскія акупанты. І, вядома, быў у шоку. Бо ўбачыў спаленыя і цалкам разбураныя не ваенныя аб’екты, а дамы ірпінчанаў, якія яшчэ нядаўна цешыліся жыццём і мелі свае планы на будучыню», – распавёў мэр гораду Аляксандр Маркушын.

Абноўлена
«Украіна цяпер – гэта шчыт Еўропы». Абаронцы «Азоўсталі» далі прэс-канферэнцыю
2022.05.08 16:16

ПС belsat.eu

Стужка навінаў