Цяпер з Малі і Кубы. Мігранты працягваюць спробы мінуць беларуска-польскую мяжу


Нелегальны рух мігрантаў на беларуска-польскай мяжы не спыняецца. 7 траўня 27 чалавек хацелі прарвацца на тэрыторыю Еўразвязу. Памежная ахова Польшчы ў сваім Twitter паведамляе пра затрыманні грамадзянаў Малі і Кубы за незаконнае мінанне дзяржаўнай мяжы.

Памежная ахова паведамляе, што за апошнія содні ў Польшчу з Беларусі спрабавала незаконна прайсці група з 27 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Малі і Кубы.

Апроч таго, польскія памежнікі паведамляюць, што адбылася спроба сілавога пераходу мяжы. Паводле звестак памежнай службы Польшчы, «беларускія сілавікі» прывезлі на службовых машынах каля 20 чалавек да мяжы. Разам яны кідалі камяні ў польскія патрулі.

Hавiны
Мігранты расказалі немцам, як іх ловяць у Беларусі і як ставяць ультыматум
2021.12.05 12:42

6 траўня незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі спрабавалі 76 чалавек.

ЗХ belsat.eu

 

Стужка навінаў