Спецслужбы Польшчы назвалі правакацыяй пахаванне дэзертыра Чэчкі пад польскім сцягам


Прапаганда рэжыму Лукашэнкі выкарыстала пахаванне польскага жаўнера-перабежчыка Эміля Чэчку, каб «дэзынфармаваць і зладзіць правакацыю супраць Польшчы». Пра гэта заявіў у Twitter прэс-сакратар польскага міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

«Пахаванне здрадніка на могілках сярод польскіх жаўнераў, герояў Другой сусветнай вайны, антураж мерапрыемства – труна, накрытая бела-чырвоным сцягам, вянок са стужкай і надпісам «Польскаму салдату і патрыёту – народ Польшчы» – гэта было беларускай правакацыяй. З дапамогай такой пастаноўкі беларуская прапаганда спрабавала пераканаць, што палякі падтрымліваюць дзеянні і паклёп Чэчкі ў дачыненні Польшчы, а таксама быццам польскае грамадства высока ацаніла дзеянні Чэчкі», – напісаў Жарын.

Пры гэтым ён адзначыў, што «ў Польшчы Чэчку пакрылі ганьбай, яго заганныя паводзіны падвергнулі грамадскаму асуджэнню».

Hавiны
Польскага жаўнера Эміля Чачка пахавалі ў Беларусі
2022.05.05 17:44

Пра развітанне з памерлым на польскіх вайсковых могілках у Беларусі паведаміла праўладная грамадская арганізацыя «Системная правозащита».

Эміль Чэчка праходзіў вайсковую службу ў Польшчы і знік без вестак падчас выканання сваіх абавязкаў у раёне паселішчаў Нараўка, Семяноўка і Семяноўскага возера. Пачаўся пошук вайскоўца, а пазней высветлілася, што ён перайшоў мяжу і ўцёк у Беларусь.

Паводле інфармацыі беларускага боку, жаўнер уцёк у Беларусь 16 снежня 2021 года. Ён папрасіў палітычнага прытулку. Некаторы час быў госцем прапагандысцкіх эфіраў на беларускім тэлебачанні.

17 сакавіка Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што ў Менску выявілі жаўнера павешаным.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў