Камандзір марской пяхоты аб абароне «Азоўсталі»: «Як быццам я апынуўся ў нейкім пякельным рэаліці-шоу»


Камандзір 36-й асобнай брыгады марской пяхоты ВМС ЗСУ Сяргей Валына заклікаў прыкласці максімальныя намаганні для эвакуацыі ўкраінскіх вайскоўцаў з заводу «Азоўсталь» у Марыупалі. Баец размясціў тэкст на сваёй старонцы ў Facebook.

Камандзір 36-й асобнай брыгады марской пяхоты ВМС ВСУ Сяргей Валына.
Фота: serjvlk / Facebook

«Што я адчуваю? Як быццам я апынуўся ў нейкім пякельным рэаліці-шоу, дзе мы, вайскоўцы, змагаемся за жыццё, выкарыстоўваем кожны шанец для выратавання, а ўвесь свет проста назірае за цікавым сюжэтам! Такія сюжэты выкарыстоўваюць у фільмах і серыялах. Розніца толькі ў тым, што гэта не фільм, а мы – не выдуманыя персанажы! Гэта рэальнае жыццё! Боль, пакуты, голад, мукі, слёзы, страх, смерць – усё сапраўднае!» – адзначыў Валына.

Украінскі вайсковец адзначыў, што яго здзіўляе чалавечы цынізм, які не мае межаў. Камандзіра непакоіць тое, што цяперашні час выразна паказвае аб парушэннях агульнапрынятых правілаў, якія раней былі завераныя пячаткамі і мноствам законаў.

«На што я спадзяюся? На цуд! На тое, што найвышэйшыя сілы (у шырокім разуменні гэтага слова) знойдуць рашэнне для нашага выратавання! І гэтае пякельнае рэаліці-шоу скончыцца… Найвышэйшыя сілы, мы чакаем выніку вашых дзеянняў… Час сыходзіць, а час – гэта нашыя жыцці!» – дадаў Сяргей Валына.

Hавiны
На «Азоўсталі» застаюцца мінімум 5 беларусаў
2022.05.06 13:11

Паводле яго, Марыупальскі гарнізон зрабіў усё магчымае для выратавання мірнага насельніцтва:

«Марская пяхота – верныя назаўжды! Слава Украіне! P.S. Белыя сцягі для эвакуацыі цывільных выкарыстоўваюцца ўжо чацвёрты раз, падчас кожнай эвакуацыі. Кошт апошняй эвакуацыі – трое забітых і шасцёра параненых вайскоўцаў. Марыупальскі гарнізон зрабіў усё магчымае для выратавання цывільнага насельніцтва. Просім усіх прыкласці максімум намаганняў для эвакуацыі вайскоўцаў».

Нагадаем, што працягваецца 74-ы дзень ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну. Раніцай 24-га лютага Уладзімір Пуцін абвесціў аб пачатку «ваеннай аперацыі». Паводле прэзідэнта РФ, вайна мусіла скончыцца за тыдзень.

Гісторыі
Апошняя цытадэль: як выжывалі і як эвакуяваліся марыупальцы з «Азоўсталі»
2022.05.04 19:34

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў