Дзмітрый Рагозін заявіў, што Ілан Маск адкажа «па-даросламу» за дапамогу Украіне


Расейскія чыноўнікі пачалі распаўсюджваць пагрозы на адрас Ілана Маска. Гнеў афіцыйных прадстаўнікоў Крамля выклікала перадача Украіне станцый для падлучэння да інтэрнэту ад «Starlink». Кіраўнік дзяржаўнай карпарацыі «Роскосмас» заявіў, што цяпер Маску прыйдзецца адказваць «па-даросламу» – паведамляе агенцыя «Уніан».

Ілан Маск.
Фота: ВВС

«Паводле нашай інфармацыі, дастаўка і перадача Узброеным сілам Украіны станцый для падлучэння да інтэрнэту «Starlink» ажыццяўлялася Пэнтагонам. Ілан Маск, такім чынам, датычны да забеспячэння фашысцкіх сіл ва Украіне сродкамі ваеннай сувязі. А за гэта давядзецца адказваць па-даросламу, Ілан, як бы ты дурня не ўключаў», – заявіў Рагозін.

Маск пакуль ніяк не адрэагаваў на пагрозы з боку кіраўніка «Роскосмасу». Нагадаем, што заснавальнік «SpaceX» нядаўна заключыў рэкордную дамову ад набыцці Twitter за $ 44 млрд. Калі стала вядома аб набыцці сацыяльнай сеткі Маскам, Рагозін адразу абмежаваў доступ да свайго акаўнту.

Hавiны
Украіна атрымае чарговую партыю сістэмаў спадарожнікавага інтэрнэту «Starlink» для разбураных гарадоў
2022.03.06 09:13

Нагадаем, 26 лютага міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў звярнуўся да Ілана Маска з просьбай адправіць ва Украіну станцыі «Starlink» для доступу да спадарожнікавага інтэрнэту. Той пагадзіўся прадставіць абсталяванне. Першая партыя абаненцкіх скрыняў паступіла ўжо 28 лютага.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў