Жыхарку Ждановічаў аштрафавалі на 40 базавых за дзве налепкі ў ліфце


За дзве БЧБ-налепкі ў ліфце 54-гадовую Юлію Грыневіч аштрафавалі на 1160 рублёў, паведамляе ПЦ «Вясна».

У Ждановіцкім РАУСе на жанчыну склалі адразу два пратаколы па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне ў ліфце яе дома. Згодна з пратокаламі «21 і 22 красавіка каля 8:00 у ліфце дома ў Ждановічах Грыневіч размясціла дзве БЧБ-налепкі, тым самым правяла адзіночны пікет».

Hавiны
За малюнак сэрцайка ў ліфце жыхарку Ждановічаў двойчы асудзілі на содні
2021.05.07 09:37

Пад час паседжання суддзя Кропачаў цікавіўся, з якой мэтай яна размяшчала налепкі і ці звязана гэта з сітуацыяй у краіне. У матэрыялах справы таксама былі фотаздымкі з камер відэаназірання ў ліфце, на якіх бачна Юлію.

Суду Юлія паведаміла, што даглядае маці і мае афіцыйнае пацверджанне.

Суд па справе адбыўся за 7 хвілін: суддзя Менскага раёну Кропачаў змог азнаёміцца з матэрыяламі справы, выслухаць Юлію і прыняць рашэнне. Вынік – 40 базавых (1160 рублёў).

АД, belsat.eu

Стужка навінаў