Затрыманы лідар страйкаму «Беларуськалія» Анатоль Бокун


Да аднаго з лідараў страйкаму «Беларуськалія» Анатолю Бокуну сёння раніцай прыйшлі невядомыя, паведамляе тэлеграм-канал страйкаму. Спадар Анатоль паспеў паведаміць, што яго затрымліваюць.

Анатоль Бокун.
Фота: saligprskorg / Вконтакте

Раніцай Анатоль паведаміў, што невядомыя блакавалі яго ў доме бацькоў і, хутчэй за ўсё, будуць затрымліваць. Зараз абставіны высвятляюцца.

Сустаршыню страйкаму «Беларуськалія» Анатоля Бокуна да гэтага затрымлівалі неаднаразова. Ён адседзеў сумарна 55 содняў з 31 жніўня, з іх 40 содняў – не выходзячы з ІЧУ. У снежні ў парку чатырох стыхій у Салігорску была затрыманая група людзей, сярод якіх быў і Анатоль. Аднак тады ўсіх затрыманых адпусцілі з РУУС з пратаколамі па 23.34 КаАП.

Артыкулы
«Атрымоўваецца заганнае кола». Як страйкоўца «Беларуськалію» не звальняюць ужо 8 месяцаў
2021.04.20 09:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў