Што кажуць людзі, якія прыйшлі прышчапіцца ад каронавірусу ў ГЦ «Экспабел»?


Сёння ў ГЦ «Экспабел» адкрыўся цэнтр вакцынацыі супраць Covid-19, а 17:00 ланцужок з людзей, якія жадаюць атрымаць вакцыну, складаў каля 70 чалавек.

Цэнтр вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Сёння першы дзень адкрыцця цэнтра вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”, людзі стаяць у доўгай чарзе. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Людзі далі адказ, чаму прыйшлі сюды і вырашылі прышчапіцца гэтай вакцынай.

Людзі чакаюць сваёй чаргі ў ГЦ “Экспабел”, каб прышчапіцца вакцынай ад Covid-19. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

«Трэба браць, што даюць, таму што наступствы ад кароны не прымусяць сябе чакаць. Праз паліклініку не паспела прышчапіцца, таму прыйшла сюды, хоць спачатку думала, што вакцына расейская, а не беларуская. У чарзе ўжо каля паўтары гадзіны», – адказала дзяўчына.

Сёння першы дзень адкрыцця цэнтра вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”, людзі стаяць у доўгай чарзе. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Сёння першы дзень адкрыцця цэнтра вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”, людзі стаяць у доўгай чарзе. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

«Я запісвалася праз паліклініку, але не зразумела, калі яны патэлефануюць і якая будзе вакцына. Я ўжо хварэла каронавірусам, а прышчапіцца хачу для падарожжаў», – распавяла жанчына.

Цэнтр вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

«Я лічу, што ўсе павінны вакцынавацца, тым больш «Спутник-V» даказаў сваю эфектыўнасць. Я дакладна не ўпэўнены, хварэў раней на каронавірус ці не, але падобныя сімптомы былі. Так, людзей шмат прыйшло ў першы дзень, магу не паспець, але надзея памірае апошняй, да таго ж, у нашай сітуацыі так прынята», – пракаментаваў хлопец.

Цэнтр вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

«Таму што ў паліклініцы, у якой я прапісаны, вакцыны няма, а тут ёсць. Я не хварэў раней на каронавірус. Не хварэў і не хочацца», – адказаў малады чалавек.

Сёння першы дзень адкрыцця цэнтра вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”, людзі стаяць у доўгай чарзе. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Людзі чакаюць сваёй чаргі ў ГЦ “Экспабел”, каб прышчапіцца вакцынай ад Covid-19. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Hавiны
У ГЦ «Экспабел» адкрыўся цэнтр вакцынацыі «Спутником-V»
2021.05.08 15:48

АК, belsat.eu

Стужка навінаў