СААЗ ухваліла яшчэ адну вакцыну ад каронавірусу. Яе можна зрабіць і ў Беларусі


Сусветная арганізацыя аховы здароўя пералічыла кітайскую вакцыну Sinopharm COVID-19 у спіс вакцын для экстранага выкарыстання па ўсім свеце.

Яна стала шостай ухваленай вакцынай ад COVID-19.

Вакцына Sinopharm.
Фота: aerzteblatt.de

Эфектыўнасць вакцыны Sinopharm ва ўсіх узроставых група ацэньваецца ў 79%, а простыя патрабаванні да захоўвання робяць яе вельмі прыдатнай да выкарыстання для усіх краін.

Вакцына Sinopharm.
Фота: kleinezeitung.at

30 красавіка ў спіс вакцын для экстранага выкарыстання ўключылі прэпарат амерыканскай кампаніі Moderna. Для экстранага прымянення СААЗ раней таксама рэкамендавала вакцыны Pfizer / BioNTech, Janssen і два варыянты прэпарата ад AstraZeneca: Astrazeneca-SK Bio і Serum Institute of India.

Тэрміны ўключэння расейскай вакцыны «Спутник V» у спіс рэкамендаваных да экстранага ўжывання пакуль не вызначаны. Яны будуць вядомыя пасля прадастаўлення ўсіх дадзеных і заканчэння выпрабаванняў.

Hавiны
У ГЦ «Экспабел» адкрыўся цэнтр вакцынацыі «Спутником-V»
2021.05.08 15:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў