Мінпрацы абвесціла пра выплаты ветэранам да 9 траўня


Беларускія рублі. Менск, Беларусь, 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Міністэрства працы пераглядзела сваю папярэднюю заяву пра тое, што сёлета выплат ветэранам Вялікай айчыннай вайны не будзе, паведамляе TUT.BY.

«Разавыя выплаты будуць ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведныя тэрміны», – заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. Ён падкрэсліў, што ветэраны атрымаюць грошы да 9 мая.

Аднак колькі будуць складаць выплаты сёлета, Лабовіч казаць адмовіўся.

Пасля заявы Мінпрацы пра тое, што сёлета не будзе выплат ветэранам, ініцыятыва BYSOL запусціла тэрміновы збор грошай, каб самім дапамагчы ўдзельнікам вайны.

7 мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для падтрымкі ўдзельнікі вайны вылучаныя каля 65 мільёнаў рублёў.

Летась беларускія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя людзі атрымалі да 75-годдзя Перамогі аднаразова дыферэнцаваныя выплаты ў памеры ад 700 да 2500 рублёў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў