273-ы дзень пратэстаў. Аднаўленне муралу на плошчы Перамен і падрыхтоўка да Дня Перамогі


273 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. Рэжым Лукашэнкі не жадае перамоваў, у краіне працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Раніца ў краіне пачалася з добрай навіны: ноччу на плошчы Перамен у Менску аднавілі мурал з дыджэямі, а таксама з’явіўся БЧБ-сцяг са стужак.

Плошча пераменаў.
Фота: тэлеграм-канал https://t.me/dzechat
Плошча пераменаў.
Фота: тэлеграм-канал https://t.me/dzechat

Аднак у хуткім часе мурал усе ж такі зафарбавалі.

Днём 8 траўня адноўлены мурал на плошчы Перамен зафарбавалі.
Фота: Белсат

У Менску рыхтуюцца да святкавання Дня перамогі

Не гледзячы на каронавірусныя страты, беларускія ўлады рыхтуюцца да масавага святкавання 9 траўня. Так выглядаюць вуліцы гораду і месцы будучых мерапрыемстваў.

Падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Фота
У Менску рыхтуюцца да святкавання Дня перамогі
2021.05.08 16:28

Улады ўсё ж такі выплацяць матэрыяльную дапамогу ветэранам

Міністэрства працы пераглядзела сваю папярэднюю заяву пра тое, што сёлета выплат ветэранам Вялікай айчыннай вайны не будзе.

«Разавыя выплаты будуць ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведныя тэрміны», – заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Ён падкрэсліў, што ветэраны атрымаюць грошы да 9 мая. Аднак колькі будуць складаць выплаты сёлета, Лабовіч казаць адмовіўся.

Hавiны
Як будзе рухацца транспарт у Менску 9 мая
2021.05.08 13:34

У ГЦ «Экспабел» адкрыўся цэнтр вакцынацыі «Спутником-V»

У цэнтры можна бясплатна атрымаць прышчэпку, калі няма супрацьпаказанняў і ёсць пашпарт.

Цэнтр вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Сёння першы дзень адкрыцця цэнтра вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”, людзі стаяць у доўгай чарзе. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Прышчэпліваць будуць усіх ахвочых, акрамя людзей з абвастрэннем хранічнага захворвання, хворых на ВРВІ і тых, хто быў у кантакце з хворым covid-19 або з падазрэннем на яго.

Сярод супрацьпаказанняў прышчэпкі таксама ёсць узрост да 18 гадоў, цяжарнасць і кармленне, гіперадчувальнасць або вострыя алергічныя рэакцыі ў анамнезе.

Цэнтр вакцынацыі ў ГЦ “Экспабел”. Менск, Беларусь. 8 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Запісвацца загадзя не трэба. Перад прышчэпкай трэба прайсці рэгістрацыю. Неабходна мець пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, і ведаць да якой паліклініцы вы прымацаваныя. Таксама трэба запоўніць пісьмовую згоду на правядзенне вакцынацыі.

Hавiны
Што кажуць людзі, якія прыйшлі прышчапіцца ад каронавірусу ў ГЦ «Экспабел»?
2021.05.08 21:39

СААЗ ухваліла яшчэ адну вакцыну ад каронавірусу

Вакцына Sinopharm.
Фота: kleinezeitung.at

Сусветная арганізацыя аховы здароўя пералічыла кітайскую вакцыну Sinopharm COVID-19 у спіс вакцын для экстранага выкарыстання па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Яна стала шостай ухваленай вакцынай ад COVID-19.

Тэрміны ўключэння расейскай вакцыны «Спутник V» у спіс рэкамендаваных да экстранага ўжывання пакуль не вызначаны. Яны будуць вядомыя пасля прадастаўлення ўсіх дадзеных і заканчэння выпрабаванняў.

Аналітыка
Што будзе далей – аптымістычны і песімістычны погляд на рэвалюцыю ў Беларусі
2021.05.08 12:12

Год ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі – 2020

8 траўня спаўняецца роўна год з таго моманту, як дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі прызначылі дату прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Хоць уладу падчас той кампаніі дагэтуль змяніць не ўдалося, палітычная сітуацыя ў краіне моцна змянілася.

Выбары былі абвешчаныя ў той момант, калі за кратамі апынуўся адзін з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду – Сяргей Ціханоўскі. З таго часу за краты трапілі дзясяткі тысячаў чалавек, колькасць толькі афіцыйна прызнаных палітвязняў перавысіла 350 чалавек. Штодзённыя пратэсты, хай і рознай формы інтэнсіўнасці, не спыняюцца пасля дня выбараў 9 жніўня, а Аляксандр Лукашэнка хоць і застаецца кіраваць Беларуссю, але ўжо не прызнаецца законным кіраўніком значнай часткаю як жыхароў краіны, гэтак і ўрадаў іншых дзяржаваў.

Аналітыка
Год ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі – 2020. Якія галоўныя памылкі зрабіў Лукашэнка
2021.05.08 08:00

Затрыманы лідар страйкаму «Беларуськалія» Анатоль Бокун

Анатоль Бокун.
Фота: saligprskorg / Вконтакте

Да аднаго з лідараў страйкаму «Беларуськалія» Анатолю Бокуну сёння раніцай прыйшлі невядомыя. Раніцай ен паведаміў, што невядомыя блакавалі яго ў доме бацькоў і, хутчэй за ўсё, будуць затрымліваць.

Пазней стала вядома, што Анатоль знаходзіцца ў РАУС. Суд адбудзецца ў панядзелак, але прычына затрымання дагэтуль невядомая.

Артыкулы
«Галоўная загадка найбліжэйшых месяцаў: якую спецыяльнасць я набуду для рэзюмэ». Аб чым пішуць Каця Андрэева і Даша Чульцова
2021.05.08 14:20

Еўразвяз заклікае ЮНЕСКА адрэагаваць на сітуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі

Дэлегацыя Еўрапейскага звязу выступіла са зваротам да ЮНЕСКА аб абароне журналістаў і работнікаў сродкаў масавай інфармацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі:

«Мы настойліва заклікаем ЮНЕСКА, як установу ААН, якая мае канкрэтны мандат на абарону свабоды выказвання меркаванняў і свабоды прэсы, рэагаваць на далейшае пагаршэнне сітуацыі ў адносінах права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоды друку, асабліва ў дачыненні да журналістаў і работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, а таксама ўсіх асоб, якія жадаюць свабодна выказваць сваё меркаванне, у Беларусі пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года».

На дадзены момант у Беларусі ў няволі застаюцца 12 журналістаў, 11 з іх праходзяць па крымінальных справах.

Аналітыка
Што будзе далей – аптымістычны і песімістычны погляд на рэвалюцыю ў Беларусі
2021.05.08 12:12

АД, belsat.eu

Стужка навінаў