Урзуля фон дэр Ляен, Жузэп Бурэль і прэм’ер-міністр Славаччыны Эдуард Гэгер наведалі Бучу


Прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль і прэмʼер-міністр Славаччыны Эдуард Гэгер прыехалі ў Бучу, паведаміў прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Візіт Урзулі фон дэр Ляен, Жузэпа Бурэля і прэмʼер-міністра Славаччыны Эдуарда Гэгера ў Бучу. 8 красавіка 2022 года.
Фота: Denys_Smyhal/ Telegram

«Наведалі Бучу. Паказаў прэзідэнту Еўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен, вярхоўнаму прадстаўніку ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпу Бурэлю і прэмʼер-міністру Славаччыны Эдуарду Гэгеру зверствы, учыненыя расейскімі вайскоўцамі над цывільнымі ўкраінцамі.

Мы ніколі не прабачым ворагу гэтых злачынстваў. Супольна працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб як мага хутчэй спыніць агрэсара», – заявіў Шмыгаль.

Фота: Denys_Smyhal/ Telegram
Фота: Denys_Smyhal/ Telegram
Фота: Denys_Smyhal/ Telegram

Падчас візіту Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што ўкраінскую заяўку на ўваход у Еўразвяз хочуць прадставіць Радзе ЕЗ ужо ўлетку, паведамляе «Reuters».

«Звычайна праходзяць гады, перш чым Рада ЕЗ прыме заяўку на чалецтва, але Украіна зрабіла гэта за тыдзень ці два, і я заклікаю рухацца наперад як мага хутчэй… Нашая мэта – прадставіць заяўку Украіны Радзе гэтым летам», – сказала прэзідэнтка Еўракамісіі.

Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жузэп Бурэль, які таксама прыехаў у Кіеў 8 красавіка, выказаў спадзеў, што Еўразвяз найбліжэйшымі днямі дасць Украіне яшчэ 500 мільёнаў еўраў.

Фота: Denys_Smyhal/ Telegram
Фота: Denys_Smyhal/ Telegram
Фота: Denys_Smyhal/ Telegram
Гісторыі
Пыталіся ў людзей: «Дзе бандэраўцы? Дзе зброя? У якую царкву ходзіце?» Пра тэрор у Бучы і Барадзянцы
2022.04.08 19:09

АД belsat.eu

Стужка навінаў