У Баранавічах людзей масава выклікаюць на допыты з-за дыверсіі на чыгунцы


У Баранавічах 8 красавіка масава выклікаюць на допыты людзей, якія раней прыцягваліся па «палітычных» артыкулах, паведамляюць правааабаронцы.

Допыты звязаныя з дыверсіямі на чыгунцы.

Спаленая рэлейная шафа ў раёне Асіповічаў.
Фота: МУС Беларусь

Сілавікі спрабуюць даведацца пра вечар 14 сакавіка, калі адбылася дыверсія на чыгунцы ў Баранавіцкім раёне. У людзей глядзяць тэлефоны, бяруць біяматэрыял.

У той дзень на перагоне Даманава – Лясная (Берасцейскае аддзяленне Беларускай чыгункі) пагас прахадны святлафор з-за вывядзення са строю прылад аўтаматыкі тэлемеханікі сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі шляхам фізічнага прывядзення ў непрыдатнасць абсталявання ў рэлейнай шафе.

Вядома, што допыты праводзілі супрацоўнікі з Берасця.

Hавiны
Патрыятызм ці злачынства? Каго і за што ў Беларусі вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»
2022.04.08 14:36

АД belsat.eu

Стужка навінаў