Белапанаўцаў вінавацяць у атрыманні не менш за $ 1,6 мільёна замежнага фінансавання


Следчы камітэт Беларусі агучыў прэтэнзіі да затрыманых у «справе БелаПАНу». Андрэя Аляксандрава ды Ірыну Злобіну вінавацяць у «датычнасці да злачыннай дзейнасці замежнай арганізацыі «BY_help», накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Паводле следчых, «BY_help» патраціла на «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» не менш за $ 4 мільёны. Акрамя таго, следства сцвярджае, што кіраўнікі навінавага агенцтва парушылі падатковае заканадаўства і з 2015 да 2021 года «ў тым ліку праз унясенне ў падатковую справаздачнасць ілжывых звестак» недаплацілі ў бюджэт Рэспублікі Беларусь прынамсі Br 449 тысячаў.

Артыкулы
У суд накіраваныя справы палітзняволеных Аляксандрава, Злобінай, Леўшынай і Наважылава
2022.04.04 16:27

Паводле СК, не менш за 18 замежных арганізацыяў з 2014 года «здзяйснялі схаванае фінансаванне агенцтва на суму не менш за $ 1,6 мільёна долараў. У прыватнасці ў 2021 годзе замежныя кампаніі вылучылі сотні тысяч долараў на стварэнне YouTube-каналу, які, паводле следчых, «спецыялізаваўся на ўмацаванні дэструктыўнага ды экстрэмісцкага настрою ў краіне, а таксама дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь на міжнароднай арэне».

Работнікі БелаПАНу Дзмітрый Наважылаў, Андрэй Аляксандраў, Ірына Леўшына ды Ірына Злобіна былі затрыманыя ў межах расследавання крымінальнай справы за пратэсты ў Менску ў 2020 годзе. Ім выставілі наступныя абвінавачанні:

  • Андрэя Аляксандрава ды Ірыну Злобіну вінавацяць паводле ч. 2 арт. 342 КК у рыхтаванні «не менш за 260 асобаў для ўдзелу ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» з 14 студзеня 2020 года да 12 студзеня 2021-га. Гэтак следства трактуе дапамогу ў аплаце штрафаў і паслуг адвакатаў. Таксама іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК у дапамозе «BY_help» і праз гэта – у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава ды Ірыну Леўшыну вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання з ліку працаўнікоў ЗАТ «БелаПАН» ды іншых асобаў, а таксама ў кіраўніцтве гэтым фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК РБ);
  • Андрэя Аляксандрава і Дзмітрыя Наважылава вінавацяць ва ўхіленні ад сплаты інфармацыйным агенцтвам падаткаў паводле ч. 2 арт. 243 КК РБ.
Артыкулы
«Каханне дапамагае нават там»: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна – год за кратамі
2022.01.12 15:19

Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна застаюцца за кратамі з 12 студзеня 2021 года, Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў – з 18 жніўня 2021-га.

Дата суда над белапанаўцамі пакуль невядомая.

Hавiны
Патрыятызм ці злачынства? Каго і за што ў Беларусі вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»
2022.04.08 14:36

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў