За спробу падпаліць жодзінскую пракуратуру мужчыну асудзілі да 5,5 года калоніі


У судзе Барысаўскага раёну вынеслі прысуд жыхару Жодзіна ў крымінальнай справе па факце падпалу ўваходных дзвярэй будынку пракуратуры. Іллю Краўчанку судзілі паводле двух артыкулаў і асудзілі да пяці з паловаю гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Жодзінца Іллю Краўчанку судзілі паводле ч. 3 арт. 295 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў») і ч. 3 арт.339 КК («Хуліганства»). Паводле следчых, 31-гадовы мужчына 7 кастрычніка вырабіў самаробную запальную прыладу, а 8 кастрычніка падышоў да будынку пракуратуры Жодзіна, дзе на ганку падпаліў вырабленую прыладу.

У выніку падпалу агонь пашкодзіў уваходныя дзверы і брылёк над уваходам у будынак. Следчыя падлічылі, што такім чынам мужчына нанёс шкоду памерам больш за 1500 рублёў.

У выніку суд прызнаў вінаватым Іллю Краўчанку і на падставе ч. 1 арт. 295-3 КК прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год, а на падставе ч. 3 арт. 339 КК прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 5 гадоў. Канчаткова абвінавачанаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на пяць з паловаю гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Hавiны
Жодзінец можа атрымаць да 12 гадоў зняволення за падпал будынку пракуратуры
2021.02.15 10:09

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў