За надпісы на помніку Леніну асуджаныя шасцёра юнакоў


У судзе Берасцейскага раёну асудзілі шасцёх юнакоў за палітычныя надпісы на помніку Леніну. Хлопцы, якім па 17–19 гадоў, у жніўні летась у Дамачаве каля Берасця пакінулі на помніку надпісы «3 %», «Сыходзь», «Жыве Беларусь!».

Суддзя Сяргей Маручак прысудзіў 3 месяцы арышту Яраславу Бураку (цяпер ён праходзіць службу ў войску і працягне яе пасля адбыцця пакарання на гаўптвахце ў Менску, гэты тэрмін не пойдзе ў тэрмін службы), 1 месяц арышту атрымаў Дзяніс Харс, 2,5 года «хатняй хіміі» прысудзілі Кірылу Бекішу і Дзянісу Чарныгіну, 1,5 года «хатняй хіміі» Аляксандру Нікіціну і Уладзіславу Цярэшку.

Усім хлопцам 1719 гадоў. У жніўні летась у Дамачаве, што каля Берасця, яны нанеслі на помнік Леніну надпісы «3 %», «Сыходзь», «Жыве Беларусь!». 8 красавіка юнакоў асудзілі паводле арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»).

У 2012 годзе той самы помнік Леніну ў Дамачаве ўпрыгожылі пахавальнымі вянкамі, тады нікога да адказнасці не прыцягвалі.

Інтэрв’ю
Алесь Бяляцкі: Лінія на садысцкае стаўленне да затрыманых будзе працягвацца
2021.04.08 18:07

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў