Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць асобаў


Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ пяць чалавек. У спісе – асобы, якіх затрымалі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (міліцыянтаў), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Палітычнымі вязнямі прызналі Станіслава Паўлінковіча, асуджанага на 2 гады абмежавання волі паводле арт. 391 КК («Абраза суддзі»), Валерыя Лозу, асуджанага на 2,5 года абмежавання волі паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), Юрыя Карніловіча, асуджанага на 3 гады абмежавання волі паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), Паўла Бераснёва, асуджанага на 1,5 года абмежавання волі паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), Віталя Зарадзея, абвінавачанага паводле арт. 391 КК («Абраза суддзі»), узятага пад варту ў СІЗА Берасця.

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

На 8 красавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 342 асобы.

Інтэрв’ю
Алесь Бяляцкі: Лінія на садысцкае стаўленне да затрыманых будзе працягвацца
2021.04.08 18:07

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў