Праваабаронцы кажуць пра катаванні валанцёраў Міжнароднага камітэту супраць катаванняў у Беларусі


Пратэсты ў Менску, Беларусь. 9 жніўня 2020 года.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» паведаміла пра беспрэцэдэнтны ціск на Міжнародны камітэт для расследавання катаванняў у Беларусі.

Гэтак, 3 красавіка валанцёр камітэту пасля адміністратыўнага арышту стаў падазраваным у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Абноўлена
Сілавікі зладзілі ператрус у праваабаронцы Эніры Браніцкай і выклікалі на допыт
2021.04.06 17:32

«Пры затрыманні і ператрусе яго катавалі з мэтай атрымаць доступ да камп’ютарнай тэхнікі і тэлефона. Адбываючы адміністратыўны арышт, ён таксама зазнаваў катаванні, негуманнае стаўленне (залівалі хлёрку ў камеру, саджалі ў карцар у бесчалавечныя ўмовы) і моцны псіхалагічны ціск», – паведамляе Legin.by.

6 красавіка сілавікі ўчынілі ператрус у кватэры праваабаронцы, чальца назіральнай рады Офісу правоў людзей з інваліднасцю, эксперта БДІПЧ АБСЕ Эніры Браніцкай. Афіцыйнай падставай для ператрусу была крымінальная справа аб масавых беспарадках. Аднак пры ператрусе сілавікі паведамілі, што рэальнаю прычынай ёсць дзейнасць Міжнароднага камітэту для расследаванні катаванняў у Беларусі. Падчас ператрусу былі сканфіскаваныя тэхніка, асабістыя грошы.

Паводле Legin.by, пераслед зазнаюць і пацярпелыя ад катаванняў.

Hавiны
Ніводнай справы супраць сілавікоў. «Amnesty International» апублікавала вялікую справаздачу аб сітуацыі Беларусі
2021.04.07 15:50

Нагадаем, што міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» апублікавала новую справаздачу пра сітуацыю з правамі чалавека ў розных краінах і рэгіёнах.

У «Amnesty International» падкрэслілі, што нават улады прызналі каля 900 скаргаў на свавольства міліцыі. Аднак не завялі ніводнай крымінальнай справы і ніводнаму сілавіку не выставілі абвінавачанняў у адпаведных парушэннях.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў