Макар заявіў, што перадаў Украіне паказанні Сідаракіна адносна забойства Шарамета


Была беларускі спецназавец Ігар Макар звярнуўся з відэазваротам да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Макар заявіў, што ў СІЗА КДБ незаконна ўтрымліваюць адзіных і беспасярэдніх сведак пра «замоўцу актаў дзяржаўнага тэрарызму з боку рэжыму Лукашэнкі».

«Лукашэнка, адчуўшы небяспеку ўскрыцця найстрашнейшых злачынстваў рэжыму, хоча законным чынам пазбавіцца ад людзей, якія маюць вялікую колькасць інфармацыі пра злачынствы», – падкрэсліў Ігар Макар.

Паводле яго, менавіта гэтым людзям – працаўніку КДБ Юрыю Гаркачу і працаўніку СПБТ «Алмаз» Вячаславу Сідаракіну – кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў у 2012 годзе ставіў заданне забіць журналіста Паўла Шарамета ды іншых апанентаў Лукашэнкі. Ігар Макар падкрэсліў, што Шарамета забілі ва Украіне менавіта такім чынам, які абмяркоўваўся падчас той размовы. Нагадаем, што аўдыязапіс апублікавалі ў студзені 2021 года.

Hавiны
У 2012 годзе КДБ планаваў ліквідацыю апанентаў Лукашэнкі за мяжой?
2021.01.04 12:26

Макар паведаміў, што перадаў у амбасаду Украіны ў Кіеве відэазварот Сідаракіна пра пастаўленыя перад ім заданні ліквідацыі апанентаў Лукашэнкі і што пасля адстаўкі Зайцава гэтыя заданні не мяняліся. Таксама пасля экспертызы ён плануе перадаць яшчэ адныя «вельмі важныя доказы».

Аўтар звароту падкрэсліў, што Сідаракін і Гаркач невінаватыя і не планавалі выконваць злачынстваў. Тым не менш іх разам з Сяргеем Старчанкам трымаюць у СІЗА КДБ пад псіхатропнымі рэчывамі для «атрымання патрэбных паказанняў». Макар заклікаў прэзідэнта Украіны звярнуцца да Лукашэнкі, каб дапусціць да затрыманых незалежных дактароў і апытаць іх у справе пра забойства Шарамета.

Hавiны
У «BYPOL» распавялі, хто такія Сідаракін і Гаркач з фільму КДБ і пры чым тут Церцель
2021.04.05 15:44

Таксама Макар заклікаў Зяленскага сустрэцца са Святланай Ціханоўскай. Апроч таго, 11 красавіка ён паабяцаў Лукашэнку «нагадаць» пра тэракт у менскім метро ў 2011 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў