«ByPol»: Палкоўнік Вайсковай акадэміі загадаў курсантам страляць па пратэстоўцах баявымі патронамі


Сяргей Мазоўка.
Фота: Мазовка Сергей Анатольевич / vk.com

Ініцыятыва «ByPol» апублікавала аўдыязапіс, на якім, як заяўляюць, палкоўнік Вайсковай акадэміі Сяргей Мазоўка заклікае курсантаў нічога не баяцца і страляць баявымі патронамі па мірных пратэстоўцах на ягоны загад.

Паводле «ByPol», начальнік агульнавайсковага факультэту ў дзясятых днях жніўня 2020 года, парушаючы вайсковую прысягу, «публічна аддаў злачынны загад сваім курсантам быць гатовымі ўжываць баявую зброю супраць беларусаў, якія выказвалі мірны пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

«12-ы год, 35-ы год, б…ь, 91-ы год, Савецкі саюз калі распаўся, – ні да чаго добрага не прывяло. Таму ўсім быць у гатовасці да задзейнічання. Значыць, я прызначу цяпер усіх гэтых людзей, каб кожны ўсё ведаў, каму мы выдадзім магазін, хто наперад у атаку. Значыць, нічога не баяцца, спакойненька вылучаемся, ідзём. Наперад скажуць – і пайшлі рухацца наперад. Можа быць, калі кагосьці паспрабуюць… я тады прыму рашэнне – ці буду страляць сам або хто, у каго будуць баявыя патроны, скажу: «Агонь!» Першы стрэл уверх халастым пойдзе, а хтосьці… хтосьці потым баявым», – гаворыць голас на запісе.

У «ByPol» таксама нагадалі, што Сяргей Мазоўка – дэпутат Менскага гарадскога савету дэпутатаў 28-га склікання у 52-й Усходняй акрузе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў