З 9 сакавіка вырастуць кошты на паліва


«Белнафтахім» паведамляе, што з 9 сакавіка зменяцца кошты на паліва на АЗС у Беларусі. Паліва стане даражэйшае адразу ж на 2 капейкі.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС «Беларусьнафта» на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва з 9 сакавіка «змяняюцца». Такім чынам «Белнафтахім» паведамляе пра рост коштаў. Прычым кошты павялічацца на 2 капейкі.

З 9 сакавіка кошт бензіну АІ-92 складзе 2,04 руб., АІ-95 – 2,14 руб., АІ-98 – 2,36 руб., ДП – 2,14.

1 сакавіка кошты на паліва выраслі таксама на 2 капейкі. Мінулыя гады «Белнафтахім» амаль штотыдзень «змяняў» кошты на паліва на адну капейчыну.

Парады
Што павінна быць у трывожным чамаданчыку для максімальна хуткай эвакуацыі
2022.03.07 15:58

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў