У выніку авіябамбавання па Сумах загінулі 18 чалавек, у тым ліку дзеці


Позна ўвечары 7 сакавіка расейскія войскі абстралялі ўкраінскія гарады Ахтырка, Сумы, а таксама Сумскі раён. У выніку пападання бомбы ў жылы раён загінулі людзі, паведамляе Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў Украіны.

Авіяўдар па Сумах увечары 7 сакавіка.
Фота: сацсеткі
Наступствы бамбавання ў Сумской вобласці, горад Ахтырка. Фота прапанаванае «Белсату»
Наступствы бамбавання ў Сумской вобласці, горад Ахтырка. Фота прапанаванае «Белсату»

Ратавальнікі выехалі на месца здарэння пасля 23:00. Зліквідаваўшы пажар, яны здолелі разблакаваць жанчыну з траўмамі, яе перадалі медыкам. Таксама з-пад завалаў дасталі целы дзевяці загінулых, з іх двое – дзеці.

 

Раніцай 8 сакавіка дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка ўдакладніў, што ў Сумах загінулі 18 мірных жыхароў. Разбор завалаў яшчэ працягваецца.



Паводле ўпраўлення вярхоўнага камісару ААН у правах чалавека на дзень 7 сакавіка падчас расейскага ўварвання ва Украіне загінулі больш за 400 мірных жыхароў, з іх 27 – дзеці.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў