Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак


З нагоды 8 сакавіка, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак з прамовай.

Святлана Ціханоўская.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

У Сусветны Дзень жанчын Святлана Ціханоўская выказала меркаванне, што сёння ніхто не зможа сказаць, што жанчына – гэта слабы пол. Менавіта жанчыны мусяць супрацьстаяць гвалту.

«Калісьці ў гэты дзень я атрымлівала кветкі, кампліменты і пажаданні наконт жаночага шчасця. Сёння маё жаночае шчасце выглядае зусім не так, як у тых пажаданнях. Ніколі не думала, што пасля дзвюх гадзін сну буду пачынаць гэты дзень у размовах з беларускімі вайскоўцамі, партызанамі і палітыкамі, каб разам выпрацаваць рашэнне, як спыніць вайну і выратаваць Беларусь. Не думала, што буду атрымліваць паштоўкі ад мужа з турмы і сотні паведамленняў ад беларусаў з просьбай аб дапамозе.

Сёння ў мяне няма святочнага настрою. Як няма яго і ў соцень жанчын у беларускіх турмах. Як няма яго ў маці, якія ў розных гарадах Украіны спяваюць дзеткам калыханкі ў бамбасховішчах. Як няма яго ў тых жанчын, якія пайшлі на фронт дапамагаць мужчынам.

Сёння ніхто не зможа сказаць, што жанчына – гэта слабы пол. Я хачу, каб гвалт назаўжды знік з нашай зямлі. Таму што калі нехта і ў сілах вылечыць свет ад гвалту, войнаў і нянавісці – то менавіта мы, жанчыны».

Рэпартаж
«Там быць не хочацца». Чаму падчас вайны ва Украіне беларусы пакідаюць радзіму. І чаму вяртаюцца ў Беларусь
2022.03.08 19:37

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў