«Народ яшчэ не зразумеў, што здарылася». Эксперт спрагназаваў сітуацыю на беларускім рынку жытла


З пачаткам вайны Расеі супраць Украіны пры актыўным удзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і на фоне ўведзеных за гэта санкцыяў рынак жытла ў Менску трошкі прасеў. Але не так моцна, як можна было чакаць. Паразмаўлялі з экспертам пра перспектывы.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: АВ / Белсат

Паводле звестак Realt.by, сярэдні кошт квадратнага метра жытла ў Менску за тыдзень з 20 да 27 лютага знізіўся на 8 долараў – з 1272 да 1264. І дагэтуль застаецца на тым самым узроўні.

Пры гэтым на пачатку года квадратны метр каштаваў яшчэ менш – 1229 долараў. То бок нават нягледзячы на вайну, новыя санкцыі ды рэзкі рост курсу долара жытло ў Беларусі каштуе даражэй, чым яшчэ два месяцы таму.

У каментары «Белсату» эксперт на рынку нерухомасці на ўмовах ананімнасці патлумачыў сітуацыю і зрабіў прагноз на далейшае развіццё.

«Народ яшчэ не зразумеў, што здарылася. Убачыў толькі рост курсу долара і цяжкасці з атрыманнем наяўнай валюты ў банках. Да траўня дойдзе да ўсіх. Да гэтага ўгодаў будзе вельмі мала. Жытло будуць купляць у тых, хто сур’ёзна скінуў кошт», – мяркуе суразмоўца.

У траўні ж, на ягоную думку, «зніжка 10–15 % ад кошту пачатку года ўжо не будзе ўспрымацца як зніжка ўвогуле». Такім чынам, рэальны кошт квадратнага метра можа ўпасці да 1050–1100 долараў.

Абноўлена
ЕЗ уводзіць санкцыі супраць трох беларускіх банкаў, іх адключаць ад SWIFT
2022.03.08 15:45

ПС belsat.eu

Стужка навінаў