У Жодзінe прайшоў «Прыгожы забег», нягледзячы на петыцыю супраць яго правядзення


«Прыгожы забег» у Жодзіне.
Фота: ТК / Белсат

8 сакавіка ў Жодзіне прайшоў «Прыгожы забег», у ім удзельнічалі толькі жанчыны. Раней забег пад назваю «Beauty Run» адбываўся ў Менску, але ў 2021-м яго адмянілі ў сталіцы праз каронавірус і правялі падзею ў Жодзіне пад назвай «Прыгожы забег».

Ініцыятыва забегу за тры кіламетры ад турмы, дзе за апошнія паўгода пабывалі тысячы чалавек за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, выклікала абурэнне ў некаторых беларусаў. Яны стварылі петыцыю супраць правядзення «Beauty Run» у Жодзіне.

«На 6 лютага 2021 г., паводле звестак пазбаўленага ліцэнзіі праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі 227 чалавек, яны застаюцца ў зняволенні, у тым ліку і ў горадзе Жодзіне.

Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат

За сваё меркаванне, словы ды падпісанне ліста супраць гвалту і за новыя выбары пацярпелі дзясяткі спартоўцаў, у ліку якіх Вольга Мазуронак, Святлана Кудзеліч, Марына Арзамасава, Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка і іншыя», – гаворыцца ў петыцыі.

Ліст падпісалі 336 чалавек, і ён быў адпраўлены ў Міністэрства спорту і турызму, Жодзінскі гарвыканкам, Федэрацыю лёгкай атлетыкі.

З Федэрацыі адказалі, што ў 2017 і 2018 гадах «Beauty Run» сапраўды праходзіў пад лозунгам «Жанчыны супраць гвалту» (гендарнага гвалту з акцэнтам на гвалце ў сям’і. – Заўв. рэд.), але ж «Прыгожы забег» – гэта іншае самастойнае мерапрыемства.

Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат

«Прыгожы забег» правялі пад слоганам «За здаровую нацыю». Удзельніц было некалькі сотняў, і яны беглі на дыстанцыях 2 км і 5 км. Гонка пачалася пасля сігналу – стрэлу з пісталета.

Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат

Акрамя асноўных намінацыяў узнагароды раздавалі за найлепшы касцюм, найлепшы плакат. Асобна ўганароўвалі жанчын розных узроставых катэгорыяў (да 30, 30–40, 40+). Усім удзельніцам падарылі медалі і кветкі, а пераможцы атрымалі грашовыя сертыфікаты: ад 50 да 300 рублёў. Усе ахвотныя маглі пачаставацца гарбатай і юшкай, а таксама пасядзець у міліцэйскай машыне.

Фота: ТК / Белсат

ТК, belsat.eu

Стужка навінаў