У Берліне прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі


«Барацьба і свабода – жаночага рода» – пад такім лозунгам правялі шэсце ў падтрымку беларусак і беларускай рэвалюцыі прадстаўніцы дыяспары ў Нямеччыне. Больш за 100 актывістак сабраліся 8 сакавіка на алеі Карла Маркса, каб прайсці шэсцем у берлінскім раёне Фрыдрыхсхайн.

Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат

На сваёй старонцы Facebook арганізатаркі нагадалі: «8 сакавіка – дзень не падарункаў і кветачак, а дзень раўнапраўя жанчын. У Беларусі жанчыны ўжо шмат месяцаў змагаюцца за свабоду для сябе і іншых, яны сталі тварам і сумленнем рэвалюцыі».

Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат

На самой акцыі прагадалі як палітыкаў – Святлану Ціханоўскую і яе паплечніц, так і актывістак вулічных пратэстаў, такіх, як спадарыня Ніна Багінская.

Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат

Удзельніцы і ўдзельнікі шэсця неслі плакаты з імёнамі палітзняволеных жанчын: палітыка Марыі Калеснікавай, удзельніцы Каардынацыйнай Рады Аланы Гебрэмарыям, праваабаронцы Марфы Рабковай, журналістак Дар’і Чульцовай, Кацярыны Андрэевай і Ксеніі Луцкінай.

Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат

Архітэктарка і маладая маці Марыя далучылася да акцыі з дачкой у вазочку. Кажа, удзельнічае, бо сочыць за палітычнымі навінамі з радзімы. Прыгадвае, што пасля выбараў «жанчыны неслі кветкі, спрабавалі дарыць іх амапаўцам, верылі, што яны не крануць жанчын. Але мы пабачылі, што дыктатура, як і патрыярхат, не шкадуюць нікога».

Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат

Старэйшая жанчына Ванэса Мэклер трымае плакат «Free Belarus» і расказвае, што цікавіцца Беларуссю, бо некалі актыўна дапамагала арганізоўваць лячэнне дзецям пасля Чарнобыля. Ванэса ўпэўненая: «На жанчынах трымаецца ўсё. Я ведаю, што беларускі – моцныя і разумныя. Хачу, каб яны ведалі, што мы, немкі, хварэем за іх!»

Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат

Акцыя беларусак Берліна стала адной з вялікай колькасці мерапрыемстваў, якія сёння адбыліся ў сталіцы Нямеччыны з нагоды міжнароднага жаночага дня. Нягледзячы на карантынныя меры ў Нямеччыне, сабрацца на марш і мітынгі ў гэты дзень у Берліне палічылі важным прадстаўніцы і прадстаўнікі прафсаюзаў, жаночых арганізацыяў, розных нефармальных фемінісцкіх груп.

Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат
Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат
Акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі ў Берліне.
Фота: Жанна Кромэр / Белсат

Жанна Кромер, belsat.eu

Стужка навінаў