У Беларусі 141 палітычна матываваная крымінальная справа супраць жанчын


У паслявыбарчых акцыях пратэсту актыўна ўдзельнічаюць жанчыны. Са жніўня жанчыны выходзяць на маршы, бяруць удзел у шматлікіх акцыях. Сілавікі хапаюць удзельніц пікетаў, а суддзі выносяць палітычна матываваныя прысуды. За кратамі застаюцца як мінімум 49 жанчын, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі як мінімум 141 палітычна матываваная крымінальная справа, заведзеная супраць жанчын. Як мінімум 49 жанчын застаюцца за кратамі ці пад хатнім арыштам. Дзесяць з іх асудзілі на рэальныя тэрміны пазбаўлення волі, астатнія чакаюць судоў.

Яшчэ мінімум 17 жанчынам прысудзілі так званую «хатнюю хімію» або штрафы, цяпер яны на волі. Мінімум 75 жанчын праходзяць у статусе падазраваных у крымінальных справах, частка з іх з’ехала за мяжу.

38 жанчын прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Інтэрв’ю
Ці будзе месца жанчынам у новай Беларусі? Адказ не такі відавочны
2021.03.08 09:20

Як падтрымаць жанчын за кратамі

Асуджаным паводле палітычных матываў жанчынам можна напісаць ліст, або зрабіць грашовы перавод.

Адрасы зняволеных:

СІЗА КДБ

220050 Менск, Галоўпаштамт, а/с 8

Святлана Мікалаеўна Купрэева

Ірына Аляксандраўна Мельхер

Ірына Паўлаўна Гарачкіна

Галіна Іванаўна Дзербыш

Вольга Уладзіміраўна Маёрава

Любоў Аляксандраўна Рэзановіч

СІЗА № 1

220030 Менск, вул. Валадарскага 2

Марыя (Марфа) Аляксандраўна Рабкова, праваабаронца ПЦ «Вясна»

Марыя Аляксандраўна Калеснікава, кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады

Кацярына Анатольеўна Барысевіч, журналістка TUT.by, асуджаная на 6 месяцаў калоніі

Кацярына Андрэеўна Бахвалава (Андрэева), журналістка «Белсату», асуджаная на 2 гады калоніі за стрым

Дар’я Чульцова, журналістка «Белсату», асуджаная на 2 гады калоніі за стрым

Юлія Вітальеўна Слуцкая, заснавальніца «Прэс-клубe»

Ала Вячаславаўна Шарко, праграмная дырэктарка «Прэс-клубу»

Ксенія Луцкіна, журналістка, сябра Каардынацыйнай рады

Алана Тадэге Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады і рады Задзіночання беларускіх студэнтаў

Ксенія Аляксандраўна Сырамалот, студэнтка БДУ, прэс-сакратар Задзіночання беларускіх студэнтаў

Яна Іванаўна Арабейка, актывістка, сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў

Настасся Аляксандраўна Булыбенка, адлічаная студэнтка БНТУ

Марыя Віктараўна Каленік, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

Кася Вітальеўна Будзько, студэнтка БДПУ, прыхільніца Задзіночання беларускіх студэнтаў

Вікторыя Іванаўна Граноўская, адлічаная студэнтка БНТУ

Таццяна Андрэеўна Якельчык, студэнтка БДУ

Анастасія Віктараўна Міронцава, адлічаная студэнтка БДАМ

Вікторыя Віктараўна Міронцава, вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў

Вольга Аляксееўна Філатчанкава, выкладчыца БДУІР

Ірына Злобіна, дапамагала пацярпелым

Ірына Уладзіміраўна Шчасная, актывістка, адміністратарка тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь»

Ганна Віктараўна Вішняк, валанцёрка тэлеграм-каналу «Водители 97»

Вікторыя Аляксандраўна Кульша, адміністратарка суполак «Водители 97»

Марыя Міхайлаўна Несцерава, незалежная назіральніца

Антаніна Сяргееўна Канавалава, давераная асоба Святланы Ціханоўскай

Таццяна Васільеўна Канеўская, давераная асоба Святланы Ціханоўскай (Гомель)

Сафія Андрэеўна Малашэвіч, асуджаная за надпісы на шчытах спецтэхнікі на 2 гады калоніі

Наталля Сяргееўна Раентава, асуджаная на 8 месяцаў за тое, што пры затрыманні ўкусіла супрацоўніка

Ганна Вітальеўна Сунгурава, менеджарка, валанцёрка

Аляксандра Раманаўна Патрасаева, валанцёрка

Горды жаночы марш прафесіяў. Менск, Беларусь.
Фота: «Белсат»

СІЗА-2

210026 Віцебск, вул. Гагарына 2

Юлія Сяргееўна Кашаверава, медсястра з Віцебску, асуджаная на 1 год і 6 месяцаў калоніі за тое, што ўдарыла па міліцэйская машыне 3 разы

СІЗА-3

246003 Гомель, вул. Кніжная 1А

Таццяна Леанідаўна Ласіца, актывістка з Рэчыцы, валанцёрка «Вясны»

СІЗА № 6

225413 Баранавічы, вул. Берасцейская 258 В

Алена Уладзіміраўна Маўшук, фігурантка «Пінскай справы»

СІЗА-7

224030 Берасце, вул. Савецкіх памежнікаў 37

Віталія Анатольеўна Бандарэнка, фігурантка «Берасцейскай справы»

Наталля Барынава

Вольга Сыраватка

Следчая турма № 8

222163 Жодзіна, вул. Савецкая 22А

Вольга Калацкая

ПК №4

246035 Гомель, вул. Антошкіна 3

Наталля Хершэ, асуджаная на 2,5 года калоніі за сцягнутую з аматаўца балаклаву

Вольга Аляксандраўна Класкоўская, асуджаная на 2 гады калоніі за перакрыццё руху транспарту

Следчая турма № 4

212011 Магілёў, вул. Крупскай 99А

Вольга Клімкова

РНПЦ псіхічнага здароўя

220053 Менск, Далгінаўскі тракт 152

Паліна Шарэнда-Панасюк, актывістка з Берасця, абвінавачаная ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі, на дадзены момант праходзіць судова-псіхалагічную экспертызу (не прызнаная палітзняволенай)

Фота
Сястрычкі па Жодзіне. «Мы дзяліліся нават бялізнаю»
2021.03.08 08:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў